Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Лібіі -- супраць прысутнасьці брытанскіх вайскоўцаў


Улады Лібіі заяўляюць, што адпраўка ў краіну групы брытанскіх вайскоўцаў для кансультаваньня паўстанцаў, якія змагаюцца супраць войскаў Муамара Кадафі, ускладніць дасягненьне міру ў краіне. Міністар замежных справаў Лібіі Абдул Алі аль-Абэйдзі ў інтэрвію ВВС заявіў, што ўлады ў Трыпалі выступаюць за спыненьне агню і пачатак дыялёгу з паўстанцамі, а прысутнасьць замежных вайскоўцаў на тэрыторыі краіны можа гэтаму перашкодзіць.

Раней міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Ўільям Хэйг падкрэсьліў, што брытанскія вайскоўцы ня будуць займацца баявой падрыхтоўкай паўстанцаў, а дапамогуць ім у сфэры лягістыкі і тэлекамунікацыяў, а таксама ў абароне цывільнага жыхарства.
XS
SM
MD
LG