Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада бясьпекі ААН не прыняла заявы па Емэну


Марш пратэсту ў Емэне

Марш пратэсту ў Емэне

Рада бясьпекі ААН, якая ў аўторак абмяркоўвала за зачыненымі дзьвярыма сытуацыю ў Емэне, не прыняла ніякай заявы. Агенцтвы паведамляюць са спасылкай на дыпляматаў, што прапанаваны Нямеччынай і Лібанам праект заявы, у якім выказвалася занепакоенасьць у зьвязку з сытуацыяй у Емэне, ня быў падтрыманы шэрагам краінаў, улучна з Расеяй і Кітаем.

У Емэне ўжо некалькі месяцаў працягваюцца масавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. У сутыкненьнях загінулі болей як 120 чалавек. У аўторак, як паведамляецца, паліцыя зноў страляла па дэманстрантах. Загінулі 3 чалавекі.
XS
SM
MD
LG