Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны конкурс на помнік ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам


Існая шыльда на месцы авіякатастрофы пад Смаленскам
Існая шыльда на месцы авіякатастрофы пад Смаленскам
Міністэрствы культуры Польшчы і Расеі абвясьцілі міжнародны адкрыты конкурс на стварэньне помніка ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінулі 96 чалавек, улучна з тагачасным прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качынскім.

Паводле ўмоваў конкурсу, помнік будзе выраблены "зь цьвёрдага матэрыялу высокай якасьці", але не павінен быць больш за пяць мэтраў вышынёй, паведамляе Бі-бі-сі.

Помнік установяць на тэрыторыі Расеі ў тым месцы, дзе 10 красавіка 2010 году разьбіўся самалёт польскай дэлегацыі, якая ляцела на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь.
XS
SM
MD
LG