Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: "Лукашэнка імкнецца сеяць страх"


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

"Загад Лукашэнкі шукаць падбухторшчыкаў [тэракту ў менскім мэтро красавіка 11] сярод апазыцыі -- абсурд", - цьвердзіць адзін з лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч у інтэрвію, апублікаваным на сайце нямецкай газэты Tagesspiegel.

На яго думку, у Беларусі няма апазыцыйных сіл, здольных на такое. "Затое, - кажа ён, - рэакцыя Лукашэнкі наглядна дэманструе яго спробу усяліць у грамадзтва яшчэ большы страх і канчаткова закруціць гайкі".

Гаворачы пра арышты, якія прайшлі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў,
Рэакцыя Лукашэнкі наглядна дэманструе яго спробу усяліць у грамадзтва яшчэ большы страх і канчаткова закруціць гайкі
Мілінкевіч мяркуе, што рэжым хоча пасеяць страх сярод палітычных актывістаў. Дзеля гэтага ў краіне ў бліжэйшыя месяцы пройдуць паказальныя працэсы, як гэта было ў сталінскія часы, закліканыя прадэманстраваць, што апазыцыянэры - гэта крыважэрныя агенты Захаду.

Пры гэтым Мілінкевіч не выключае, што пасьля вынясеньня жорсткіх прысудаў гэтыя палітвязьні будуць выкарыстаны Лукашэнкам у тым ліку ў закулісным гандлі з Эўразьвязам дзеля атрыманьня фінансавай дапамогі.

Што тычыцца фінансавай падтрымкі апазыцыі, у прыватнасьці палітвязьняў і тых, хто страціў працу ці месца ў ВНУ, то, як лічыць Мілінкевіч, ЭЗ варта было б зьмяніць і спрасьціць саму працэдуру, інакш з гэтага нічога не выйдзе. "У горшым варыянце вылучаныя буйныя сумы пойдуць на арганізаваныя за межамі Беларусі сэмінары, канфэрэнцыі, замежную практыку і мітынгі, але не на канкрэтную працу на месцы, што значна важней".

На пытаньне, што ўяўляе сабой праца на месцы, Мілінкевіч адказаў, што апазыцыя павінна існаваць не толькі ў інтэрнэце і на спадарожнікавым тэлеканале "Белсат" - яна павінна таксама выяжджаць у правінцыю і не проста правесьці там мітынгі, але і дапамагаць людзям арганізавацца для вырашэньня лякальных праблем. Гэта і ёсьць інвэстыцыя ў будучыню. "Нам патрэбна доўгая сыстэматычная праца з народам".

Гаворачы аб арганізаваным ім руху "За свабоду!", Мілінкевіч падкрэсьліў
Лукашэнка разумее толькі сілу і канкрэтныя ўчынкі , а кампрамісы ён успрымае выключна як слабасьць.
імкненьне мабілізаваць усе грамадзтва. Да прыкладу, з дапамогай "Эўрапейскага народнага унівэрсытэта", дзе арганізуюцца курсы, сустрэчы, стажыроўкі ў новых краінах-членах ЭЗ. "Пазьней актывісты, якія прайшлі такую падрыхтоўку, могуць быць выбраныя ў мясцовыя органы ўлады і стануць праводзіць рэформы пасьля падзеньня рэжыму Лукашэнкі", - мяркуе ён.

Паводле яго ацэнкі, Беларусь можа выжыць цяпер толькі дзякуючы зьнешняй дапамозе. "Спачатку Лукашэнка кіне за краты лідэраў апазыцыі, а потым зойме як мага больш грошай у Кітая і Расеі. Потым ён паспрабуе зноў ўступіць у дзелавыя адносіны з Захадам ... Але на гэты раз Захад павінен быць пасьлядоўным. Лукашэнка разумее толькі сілу і канкрэтныя ўчынкі , а кампрамісы ён успрымае выключна як слабасьць ", - кажа Мілінкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG