Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Сіліверст: «Навукоўцы ўцякаюць ад ліквідатараў»


Васіль Сіліверст
Васіль Сіліверст
Рэспубліканскі цэнтар радыяцыйнай мэдыцыны й экалёгіі чалавека, які знаходзіцца ў Гомелі, адмовіўся праводзіць сустрэчу з чарнобыльскімі ліквідатарамі, прызначаную на 23 красавіка.

Сустрэчу замаўляў сябра рады грамадзкага аб’яднаньня «Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў», ліквідатар ЧАЭС, інвалід II групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў:

«Мне патэлефанаваў намесьнік дырэктара цэнтру Эльдар Надыраў і паведаміў, што сустрэча не адбудзецца. Маўляў, усе супрацоўнікі цэнтру акурат 23 красавіка будуць камандзіраваны ў раёны на чарнобыльскія мерапрыемствы».

Сіліверст: «Паколькі навукоўцы ўцякаюць ад нас, то я лічу, што яны не гатовыя адказаць на наша пытаньне: як „малыя дозы“ радыяцыі паўплывалі на нас, ліквідатараў-інвалідаў, і на ўсё насельніцтва, якое 25 гадоў жыве на заражаных радыяцыяй тэрыторыях. Гэта выглядае здрадай і навукова-практычнаму прызначэньню супрацоўнікаў, і пацярпелым ад Чарнобылю ліквідатарам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG