Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі можа спатрэбіцца новы крэдыт МВФ


Павдле экспэртаў UniCredit SpA, ад пачатку году Беларусь згубіла каля 20 працэнтаў валютных рэзэрваў - прыкладна мільярд даляраў.

Тым часам прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна заклікала беларускія ўлады да уніфікацыі абменных курсаў, паведамляе агенцтва Ройтэрс. Паводле Калядзінай, МВФ лічыць крокам у правільным кірунку сёньняшняе рашэньне беларускіх уладаў зьняць абмежаваньні па курсаўтварэньні на пазабіржавым рынку ў сэгмэнце юрыдычных асобаў.

Раней, згодна з распараджэньнем Нацбанку, курс продажу замежнай валюты пры зьдзелках банкаў зь юрыдычнымі асобамі ня мог перавышаць афіцыйны курс больш чым на 10%, а ў сэгмэнце зьдзелак зь фізычнымі асобамі — больш чым на 2%.

"Ад сёньняшняга дня зьнятыя абмежаваньні па фармаваньні курсу беларускага рубля пры ажыцьцяўленьні зьдзелак куплі і продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб'ектамі гаспадараньня", — сказаў сёньня журналістам першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Мікалай Лузгін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG