Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: з Фукусімскай АЭС пачалі адпампоўваць ваду


"Фукусіма-1" – часовыя сховішчы для захоўваньня высокарадыяактыўнай вады
"Фукусіма-1" – часовыя сховішчы для захоўваньня высокарадыяактыўнай вады
У Японіі ліквідатары аварыі на атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1" пачалі выпампоўваць зь яе ваду. У падземных памяшканьнях станцыі назапасілася 25 тысяч тон вады з высокім узроўнем радыяцыі. Раней японскія ўлады былі вымушаныя зьліць 11,5 тысяч тон у акіян.

Вада запампоўвалася на станцыю для ахалоджваньня аварыйных рэактараў. Цяпер тэмпэратуру на рэактарах удалося зьнізіць дастаткова для таго, каб пачаць зьліваць забруджаную ваду ў сховішчы для радыёактыўных адкідаў.

Такійская энэргетычная кампанія, якой належыць "Фукусіма-1", аднак, паведамляе, што для аднаўленьня працы ахалоджвальнай сыстэмы рэактараў спатрэбіцца каля 9 месяцаў.

Тым часам станцыя, якая была пашкоджаная ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка, працягвае выпускаць радыяцыю ў навакольнае асяродзьдзе.
XS
SM
MD
LG