Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 красавіка



Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

  • У першай палове дня сонечна, ў другой палове – хмарна, тэмпэратура ноччу 0 - +2 С, удзень - +8 - +10 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Менск, сумеснае пасяджэньне калегіяў міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі
  • Менск, рэдакцыя «Настаўніцкай газэты, прамая лінія з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам. Пачатак у 14.00
  • Менск, Кнігарня "логвінаЎ", лекцыя вядомага польскага паэта Лешака Энгелькінга. Пачатак у 19.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Брусэль, Эўракамісія прадставіць прапанову ў бюджэт Эўразьвязу на 2012 год
  • Масква, прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін выступіць у Дзярждуме Расеі са справаздачай аб працы ўраду
  • Пало Алто (ЗША), прэзыдэнт Барак Абама наведае штаб-кватэру кампаніі Facebook і возьме ўдзел у форуме па пытаньнях эканомікі


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 1770: Джэймс Кук адкрыў Новы Паўднёвы Ўэльс (паўднёвы ўсход Аўстраліі)
  • 1923: Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР
  • 1972: Амэрыканскі пілятаваны касьмічны карабель «Апалён-16» сеў на Месяц.

Нарадзіліся:

  • 570: Мухамад, прарок, аўтар Курану
  • 1808: Напалеон ІІІ (пам. 1873), францускі імпэратар (1852-1871)
  • 1889: Адольф Гітлер, кіраўнік Нямеччыны (1933-1945), ідэоляг нацызму (пам. 1945)


Памёрлі:

  • 1985: Чарльз Фрэнсіс Рыхтэр (нар. 1900), амэрыканскі фізык, які распрацаваў шкалу для ацэнкі моцы землятрусаў


МІНУС 365:

Камэнтары на пасланьне Лукашэнкі


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Той, хто спазнаў сябе, спазнаў свайго Госпада.
Прарок Мухамад
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG