Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве эканомікі не выключаюць далейшага росту цэнаў


Пра гэта паведаміў журналістам у Менску дырэктар дэпартамэнту цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.

«Мы не выключаем такой магчымасьці. Але пакуль, у бліжэйшы час, не прагназуем», — сказаў Фамін.

Ён не выключае, што можа быць зьменены мэханізм рэгуляваньня коштаў.

«Да прыкладу, перайсьці зь фіксаваных коштаў да мінімальных, у мэтах разьвіцьця канкурэнцыі і адэкватнага рэагаваньня на сытуацыю на рынку», — патлумачыў дырэктар дэпартамэнту.

На шэраг сацыяльна значных тавараў склаліся цэнавыя дыспрапорцыі.

«Мы будзем старацца ўжываць рынкавыя мэханізмы, якія дазволяць як імпартэрам, так і вытворцам забясьпечыць бясстратную працу і разам з тым забясьпечыць даступнасьць тавараў», — сказаў Фамін.

Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў I квартале 2011 году ў адносінах да студзеня-сакавіка 2010 году вырасьлі на 16,2%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG