Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Павал Левінаў сказаў, што яго затрымліваюць па падазрэньні ў дачыненьні да тэракту»


Павал Левінаў
Павал Левінаў
19 красавіка 18 актывістаў, якія прыехалі віншаваць Валерыя Шчукіна зь нядаўнім днём народзінаў, былі дастаўленыя з кватэры дачкі Шчукіна на вуліцы Данілы Сердзіча ў Фрунзенскі РУУС сталіцы. Іх доўга трымалі, прымусілі здаць адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі ў фас і профіль, узялі тлумачэньні. Частку выпусьцілі, шасьцёра затрыманыя.

Прыкладна аб 11:30 у кватэру дачкі Валера Шчукіна пазванілі міліцыянты і сказалі, што ідзе плянавая праверка пашпартоў. У кватэры знаходзілася паўтара дзясятка сяброў Шчукіна. Распавядае віцебская грамадзкая актывістка Вольга Карач:

«Усіх перапісалі. Прайшліся па кватэры, паглядзелі, што там няма зброі, усё нармальна, і пайшлі. Пасьля Павал Левінаў і Алег Баршчэўскі паспрабавалі выйсьці з кватэры, але іх адразу ж затрымалі. Як сказалі — „для прафіляктычнай гутаркі з начальнікам РУУС“. Я адразу ж сказала, што паеду разам зь імі як прадстаўнік. А потым міліцыянты сказалі, што ў іх ёсьць некалькі пытаньняў да Валера Шчукіна».

Валер Шчукін распавёў, што два міліцыянты пазванілі ў дзьверы:
Адбіткі пальцаў у мяне не ўзялі, я не пагадзіўся. Трое мяне трымалі, каб сфатаграфаваць.

«Кажуць: „Трэба пагаварыць, задаць два пытаньні“. Я выйшаў. Яны паспрабавалі ўварвацца ў хату, але дзьверы захлопнуліся. І мяне, як я быў, басанож — забралі. Я ў міліцыі паказаньні адмовіўся даваць. Адбіткі пальцаў у мяне не ўзялі, я не пагадзіўся. Трое мяне трымалі, каб сфатаграфаваць. Ніякіх абвінавачаньняў нам пакуль не выстаўлялі».

Карэспандэнтка: «А колькі вас чалавек? І ці тлумачылі, на падставе чаго забралі?».

«18 чалавек. Нічога не тлумачылі. Нічога. Ва ўсіх адбіваюць пальчыкі і фатаграфуюць. Акрамя мяне — я катэгарычна адмовіўся».

Разам са Шчукіным, такім чынам, забралі ўсіх, хто быў у кватэры. Іх па двое заводзілі ў кабінэты, дзе ад актывістаў патрабавалі даць тлумачэньні, усіх прымусілі здаць адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі ў фас і профіль.

Праз больш як тры гадзіны некалькі чалавек выпусьцілі.

Вячаслаў Болбат: «Мы зайшлі да намесьніка начальніка па крымінальным сьледзтве Сяргея Якубеля. Запыталіся ў яго, зь якой прычыны нас затрымалі, пратрымалі ў пастарунку больш за 3 гадзіны. Нам парэкамэндавалі зьвярнуцца зь пісьмовым запытам. Лічацца затрыманымі Алег Баршчэўскі — ён адмовіўся здаць адбіткі пальцаў, а таксама Павал Левінаў, Павал Станеўскі, Вольга Карач, Вячаслаў Андрэеў зь Віцебску. Таксама Шчукіна не выпускаюць. Павал Левінаў казаў, калі яго вялі па калідоры, што яго затрымліваюць па падазрэньні ў дачыненьні да тэракту».

Намесьнік начальніка Фрунзэнскага РУУС Сяргей Якубень у 17:20 сказаў Радыё Свабода:

«У мяне няма ніякіх тлумачэньняў з гэтай нагоды. У мяне няма ніякай інфармацыі».

Такім чынам, сярод затрыманых — віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, грамадзкія актывісты зь Віцебску Вольга Карач, Алег Баршчэўскі, Валер Шчукін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG