Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія пасылае вайсковых дарадцаў у Лібію


Вялікабрытанія вырашыла паслаць сваіх вайсковых дарадцаў на дапамогу лібійскім паўстанцам. Сёньня брытанскі міністр замежных спраў Уільям Гэйг заявіў, што дарадцы не будуць займацца трэніроўкамі ці ўзбраеньнем паўстанцаў, але будуць дапамагаць ім ахоўваць цывільнае насельніцтва ў тым ліку і з дапамогай тэлекамунікацыйнага абсталяваньня ці бронекамізэлек.

Акрамя таго, сёньня міністр замежных спраў Францыі Ален Жупэ сказаў, што Парыж супраць ідэі адпраўкі французскіх сухапутных войск у Лібію.
XS
SM
MD
LG