Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Суд над пяцёркай удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня прызначананы на 27 красавіка.

Судзьдзя Кастрычніцкага суду Менску Ала Булаш разгледзіць крымінальныя справы Ўладзіміра Хамічэнкі, Дзьмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава.

Першыя чатыры абвінавачваюцца ў масавых непарадках (частка 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу), а Вінаградава дадаткова вінавацяць і ў абразе дзяржаўных сымбаляў (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу), перадае праваабарончы цэнтар "Вясна".

Судзьдзя Ала Булаш засудзіла закрытым судом ў 2006 годзе “маладафронтаўца” Зьмітра Дашкевіча на паўтара году пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG