Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле арышты на папяровым камбінаце з-за Карана


Прадстаўнік аўганскай пракуратуры сёньня паведаміў, што ў Кабуле былі затрыманыя дырэктар і яшчэ два супрацоўнікі цэлюлёзна-папяровага камбінату. Яны падазраюцца ў тым, што на камбінаце на туалетную паперу перапрацоўваюць кнігі Карана. Да камбінату, што знаходзіцца ў ваколіцах Кабулу, учора сабраліся каля тысячы разгневаных дэманстрантаў, многія зь іх кідалі камяні. Будынак быў часткова пашкоджаны, але ніхто не пацярпеў. Прадстаўнік паліцыі заявіў, што ў будынку былі сапраўды знойдзеныя экзэмпляры Карана.
XS
SM
MD
LG