Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Службовая праверка ў сувязі з выбухам


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць службовую праверку ў сувязі з выбухам у мэтро.

Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень, перадае БелТА.

"Гэта ня значыць, што вінаватыя толькі органы ўнутраных спраў. Будзе скончана службовая праверка, мы вам усё давядзем", — патлумачыў Яўген Полудзень.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паведаміў 16 красавіка журналістам, што ў часе расьсьледаваньня тэракту затрымалі людзей, празь нядбайнасьць якіх здарылася трагедыя.

"Калі б не галавацяпства некаторых, мы б іх (падазраваных у выбуху — Інтэрфакс) затрымалі раней, яшчэ па выбуху 3 ліпеня (2008 году — Інтэрфакс)", — заявіў Лукашэнка.

"Ёсьць факты, у найбліжэйшы час скажам, як гэта стала магчыма, і там ёсьць элемэнт поўнай нядбайнасьці. Каго? Найбліжэйшым часам скажам. Яны затрыманыя, я сказаў іх дапытаць як злачынцаў... Як чалавек зь вялізнай торбаю на 20 кг нясе выбухоўку і ўсё гэта адбываецца на вачах у міліцыі, работнікаў мэтро?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG