Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя: заклік да яднаньня


Гудлак Джонатан падчас галасаваньня

Гудлак Джонатан падчас галасаваньня

Прэзыдэнт Нігерыі Гудлак Джонатан заклікаў грамадзянаў да адзінства і нацыянальнага яднаньня пасьля таго, як на поўначы краіны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў пачаліся непарадкі. Джонатан, хрысьціянін родам з паўднёвага рэгіёну Нігерыі, набраў на выбарах 57 працэнтаў галасоў, апярэдзіўшы асноўнага суперніка – мусульманіна Мухамаду Бухары. Назіральнікі ацанілі выбары як у цэлым дэмакратычныя, але жыхары з паўночных, пераважна мусульманскіх раёнаў краіны заявілі пра фальсіфікацыі. Гудлак Джонатан заявіў, што лічыць прымірэньне поўначы і поўдня адной з важнейшых сваіх задач.
XS
SM
MD
LG