Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гульня ў вайнушку”: прэм’ера фільму “Белсату” ў Менску


Сёньня а 19-й гадзіне ў сядзібе БНФ у Менску (пр. Машэрава, 8) адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільму Антося Цялежнікава “Гульня ў вайнушку”. Удзел у паказе возьмуць галоўныя героі, былыя “палітпрызыўнікі” і спэцыяльныя госьці.

Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалёгіі. Аснову фільму склалі аповеды “палітычных прызыўнікоў” – Франка Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадзкіх актывістаў. Успаміны “палітпрызыўнікоў” чаргуюцца ў карціне з афіцыёзнай вайсковай прапагандаю, якая даводзіць, што нібыта толькі 1% беларускіх салдатаў хацеў бы пазьбегчы службы.

Тэлепрэм’ера фільму адбылася на канале “Белсат” 8 красавіка.
XS
SM
MD
LG