Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маратонцу не залічылі рэкорду


Джэфры Мутаі з Кеніі адолеў маратонскую дыстанцыю найхутчэй у сьвеце, але ня стаў афіцыйным рэкардсмэнам. Мутаі прабег маратонскую дыстанцыю ў горадзе Бостан (ЗША) за 2 гадзіны, 3 мінуты і 2 сэкунды. Але з-за некаторых ніжэйшых участкаў бостанскай трасы чыноўнікі не прызналі яго рэкорду.

Такім чынам афіцыйны сьветавы рэкорд у маратоне застаецца з 2008 году, калі у Бэрліне Хайле Гэбрэсэласіе з Этыёпіі прабег гэту дыстанцыю за 2 гадзіны, 3 мінуты і 59 сэкундаў.
XS
SM
MD
LG