Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі працуе гуманітарны калідор


На вуліцы Місураты. Чалавек шукае ўкрыцьцё.

На вуліцы Місураты. Чалавек шукае ўкрыцьцё.

Сусьветная харчовая праграма ААН сёньня паведаміла пра пачатак паставак харчаваньня жыхарам заходняй Лібіі па новым гуманітарным калідоры. Паводле прадстаўніка арганізацыі, пастаўкі гуманітарных грузаў з Туніса дазволяць пракарміць 50 тысяч чалавек на працягу месяца. Харчаваньне будзе размяркоўвацца з дапамогай Лібійскага Чырвонага Паўмесяца.
Раней ААН паведаміла, што лібійскія ўлады дадуць магчымасьць прадстаўнікам арганізацыі наведаць горад Місурата, які знаходзіцца ў аблозе ўрадавых войскаў. За час баёў паміж паўстанцамі і войскамі Кадафі тут забінулі сотні людзей, гораду пагражае гуманітарны крызыс. У той жа час улады Лібіі адмовіліся спыніць баявыя дзеяньні вакол Місураты.
XS
SM
MD
LG