Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчукіна, Левінава і Карач забралі ў пастарунак


Валеры Шчукін

Валеры Шчукін

Праваабаронцы Валеры Шчукін, Павал Левінаў і актывістка Вольга Карач затрыманыя.

Ад іх прыйшло смс-паведамленьне, што іх вязуць у Фрунзэнскі РУУС гораду Менску, перадае сайт gazetaby.com. На гэты момант іх тэлефоны не адказваюць.

Раніцай пяцёра міліцыянтаў спрабавалі трапіць на кватэру, дзе Валеры Шчукін разам зь сябрамі зьбіраўся адзначыць свой прамінулы дзень нараджэньня. Пасьля таго, як міліцыянты прывезьлі гаспадыню, дачку Валерыя Шчукіна, ім адчынілі дзьверы. Міліцыянты спраўдзілі дакумэнты і сказалі, што хочуць праверыць кватэру на наяўнасьць зброі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG