Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японскі доўгажыхар адзначыў 114 гадоў


Японец Дзіраэмон Кімура, які лічыцца найстарэйшым жыхаром плянэты, сёньня адзначыў 114 гадоў. Ён жыве ў прэфектуры Кіёта разам з 82-х гадовай удавой свайго старэйшага сына і 58-мі гадовай удавой свайго ўнука. У Кімуры ўсяго было сем дзяцей, пяцёра зь якіх яшчэ жывуць, 14 унукаў , 25 праўнукаў і 11 прапраўнукаў.

Кімура, які нарадзіўся ў 1897 годзе, стаў лічыцца найстарэйшым мужчынам сьвету пасьля сьмерці ў красавіку 114-ці гадовага амэрыканца Уолтэра Брунінга. Выданьні пішуць, што на дзень нараджэньня Кімура замовіў тыпова японскую страву – печаную на грылі рыбу з рысам.
XS
SM
MD
LG