Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб тэракце новы падазраваны


У справе аб тэракце ў менскім мэтро 19 красавіка затрыманы новы падазраваны. Ён дапамагаў у вырабе выбухоўкі.

Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі перадае Інтэрфакс.

"Усяго на дадзены момант затрымана 4 чалавекі. Гэта галоўны выканаўца тэракту — ён жа ствараў выбуховае прыстасаваньне, — яго напарнік, дзяўчына і новы падазраваны, які затрыманы ў Віцебску", — удакладніла крыніца.

Паводле гэтай крыніцы, разьмешчаная на адным з навінавых парталаў інфармацыя пра затрыманых з пазначэньнем прозьвішчаў не ўва ўсім адпавядае рэчаіснасьці.

"Тры прозьвішчы адпавядаюць двум грамадзянам, то бок адзін з затрыманых меў у сацыяльных сетках нік, які памылкова прыняты за прозьвішча яшчэ аднаго чалавека. Адсюль блытаніна ў лічбах".

У КДБ, МУС і Генпракуратуры не ўдалося атрымаць афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG