Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу: гарантаваць бясьпечную спадчыннасьць Чарнобыля


Барозу і Януковіч у Кіеве.
Барозу і Януковіч у Кіеве.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцьця выдзеліць Украіне на праекты, зьвязаныя з Чарнобылем, 120 мільёнаў эўра. Пра гэта стала вядома на кіеўскай міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай 25 гадавіне аварыі . Эўракамісія выдзеліць краіне на гэтыя з мэты 110 мільёнаў эўра, больш як 47 мільёнаў дасьць Францыя, каля 45 мільёнаў Расея.

Выступаючы ў Кіеве старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ў прыватнасьці заявіў: « Мы ня можам вярнуцца назад і прадухіліць тое, што адбылося, пазьбавіць людзей тых пакут, што ім прышлося перажыць. Але мы можам гарантаваць, што трывалая спадчына Чарнобыля больш бясьпечная для навакольнага асяродзьдзя рэгіёну і нас усіх».
XS
SM
MD
LG