Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН абмяркуе Емэн


Антыўрадавая дэманстрацыя ў горадзе Таіз 14 красавіка 2011 году

Антыўрадавая дэманстрацыя ў горадзе Таіз 14 красавіка 2011 году

Рада бясьпекі ААН у аўторак упершыню абмяркуе палітычны крызыс у Емэне. Такое рашэньне было прынятае на тле нарастаньня канфлікту паміж сіламі бясьпекі Емэну і грамадзянамі, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха.

У сутыкненьнях паліцыі з дэманстрантамі ў Емэне ў панядзелак былі параненыя дзясяткі чалавек. Болей за сотню чалавек загінулі за два месяцы ад пачатку антыўрадавых выступаў.
XS
SM
MD
LG