Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: 267 загінулых у Місураце


Місурата, 17 красавіка 2011 году

Місурата, 17 красавіка 2011 году

Лібійскі лідэр Муамар Кадафі паабяцаў забясьпечыць супрацоўнікам ААН доступ у горад Місурата, які знаходзіцца ў аблозе ўрадавых войскаў. Пра гэта заявіла намесьніца генэральнага сакратара ААН у пытаньнях каардынацыі гуманітарнай дапамогі баранэса Вэлеры Амас на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэнгазі. Аднак, паводле яе словаў, урад Лібіі адмовіўся прыпыніць ваенныя дзеяньні ў Місураце, каб супрацоўнікі ААН маглі ацаніць патрэбы ў гуманітарнай дапамозе і забясьпечыць яе дастаўку ў горад.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведамляе, што за апошнія сем тыдняў у Місураце ў ходзе баёў паміж паўстанцамі і войскамі Кадафі загінулі як найменей 267 чалавек. Паведамляецца, што ўчора каля тысячы чалавек былі эвакуаваныя зь Місураты. У сваю чаргу Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа заявіў, што пры яго садзеяньні болей як 600 чалавек пакінулі гэты горад.
XS
SM
MD
LG