Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна зьбірае грошы на Чарнобыль


Сёньня ў Кіеве адбудзецца канфэрэнцыя краінаў-донараў для збору сотняў мільёнаў даляраў, неабходных Украіне для будаўніцтва новага ўкрыцьця над рэактарам Чарнобыльскай АЭС, які выбухнуў у 1986 годзе. Гэта была самая вялікая аварыя ў гісторыі ядзернай энэргетыкі. Напярэдадні канфэрэнцыі Эўрапейскі Зьвяз заявіў, што ён перадасьць Украіне для гэтай мэты 110 мільёнаў эўра. Украіна спадзяецца, што ў выніку канфэрэнцыі атрымае да 740 мільёнаў эўра на ўзьвядзеньне саркафагу і іншыя чарнобыльскія праекты.

У панядзелак у сталіцу Ўкраіны ўжо прыбыў старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу. Чакаецца таксама прыезд генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна і кіраўніка МАГАТЭ Юкія Амана. Усяго мае прысутнічаць на мерапрыемствах у зьвязку з 25-мі ўгодкамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС каля 50 замежных дэлегацыяў.
XS
SM
MD
LG