Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адрынулі абвінавачаньні Сырыі


Злучаныя Штаты адрынулі меркаваньні пра тое, што амэрыканскія ўлады імкнуцца аслабіць пазыцыі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр пасьля таго, як у панядзелак у газэце Washington Post быў надрукаваны артыкул пра меркаваную фінансавую падтрымку Вашынгтонам сырыйскіх апазыцыйных груп. Разам з тым Тоўнэр адзначыў, што амэрыканскае кіраўніцтва падтрымлівае патрабаваньні сырыйцаў аб правядзеньні ў іх краіне дэмакратычных рэформаў.

Тысячы чалавек сабраліся ў панядзелак на новыя акцыі пратэсту ў трэцім паводле велічыні горадзе Сырыі Холмсе з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі Асада і міністраў цяперашняга ўраду. У нядзелю, паводле апазыцыянэраў, у сутыкненьнях з супрацоўнікамі сілаў бясьпекі ў Холмсе былі забітыя 12 чалавек.
XS
SM
MD
LG