Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія ААН пачынае працу ў Місураце


Місурата, 17 красавіка

Місурата, 17 красавіка

Гуманітарная місія ААН пачне працу ў лібійскім горадзе Місурата, які ў панядзелак заставаўся пад інтэнсіўным абстрэлам войскаў Муамара Кадафі.

Намесьніца генэральнага сакратара ААН у пытаньнях каардынацыі гуманітарнай дапамогі баранэса Вэлеры Амас заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэнгазі:

“Лібійскі ўрад запэўніў мяне ў тым, што мы можам пачаць ажыцьцяўленьне гуманітарнай місіі ў Місураце. Мы не маглі пачаць, пакуль яны не далі нам гарантыяў бясьпекі, і цяпер яны зрабілі гэта”.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа паведаміў сёньня, што дапамог больш як шасьцістам мігрантам пакінуць Місурату. У сваю чаргу Міжнародная арганізацыя па міграцыі паінфармавала пра эвакуацыю ў панядзелак зь Місураты каля тысячы людзей, зазначыўшы пры гэтым, што яшчэ прынамсі чатыры тысячы чалавек чакаюць магчымасьці пакінуць зону баявых дзеяньняў.

Раней сёньня генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў да неадкладнага спыненьня агню ў Місураце.
XS
SM
MD
LG