Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе Партыі БНФ чыталі верш пра мэтро


Тут прайшла творчая імпрэза "Тэрыторыя свабоды" з удзелам вядомых літаратараў Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча і маладзейшага паэта -- Віталя Рыжкова.

Цёплую сяброўскую атмасфэру ўдзельнікі хацелі былі назваць "камэрнай", але вырашылі не ўжываць гэтае слова. Уладзімер Арлоў чытаў свае творы і адзін зь іх прысьвяціў Вользе Някляевай. Андрэй Хадановіч прачытаў верш пра мэтро, які быў напісаны задоўга да драматычнага дня 11 красавіка.

Сустрэча прайшла ў рамках культурніцкай кампаніі ў абарону сядзібы БНФ.
Гаворыць яе ўдзельнік філёзаф Валянцін Акудовіч:

“Вельмі істотна, што праводзіцца гэтая доўгатэрміновая акцыя культурных дзеячоў па абароне сядзібы БНФ. Бо гэтае месца для дзеячоў культуры ня менш дарагое, чым для дзеячоў палітыкі. Тут столькі адбылося -- прэзэнтацыі кніг, аўтарскія вечарыны, што для нас, не пабаюся сказаць, гэта страта магчыма і большая, чым для палітыкаў. Для мяне сядзіба БНФ -- гэта нацыянальная каштоўнасьць”.

Творчыя вечарыны ў сядзібе Партыі БНФ будуць працягвацца і надалей. Заўтра ў Гаспадарчым судзе Менску распачнецца разгляд пазову партыі БНФ да ЖРЭА Савецкага раёну Менску. Прадстаўнікі партыі намераныя аспрэчыць адмову камунальных службаў працягнуць дамову арэнды памяшканьня Ўправы. У сваю чаргу ЖРЭА не адмаўляецца ад намеру выселіць партыю з арэндаванага памяшканьня і зьвярнулася ў суд з сустрэчным пазовам.

"Тэрыторыя Свабоды"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:15 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG