Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ: Францыя мела права закрыць мяжу


Сэсылія Мальмстрэм
Сэсылія Мальмстрэм
Францыя дзеяла ў рамках закону, затрымаўшы цягнікі на італьянска-францускай мяжы – пра гэта заявіла сёньня сябра Эўрапейскай камісіі па ўнутранай палітыцы Сэсылія Мальмстрэм.

Напярэдадні францускія ўлады часова закрылі мяжу з Італіяй, у выніку чаго былі затрыманыя 10 цягнікоў, па 5 з кожнага боку. Паводле францускіх уладаў, яны пайшлі на гэты крок, кіруючыся патрабаваньнямі грамадзкай бясьпекі.

Міністар замежных справаў Італіі Франка Фратыні выказаў пратэст у сувязі з інцыдэнтам і назваў дзеяньні ўладаў Францыі парушэньнем агульнаэўрапейскіх прынцыпаў і правілаў Шэнгенскай зоны.

Раней Італія выдала шасьцімесячныя дазволы на знаходжаньне ў Эўразьвязе 26-і тысячам імігрантаў з Тунісу.
XS
SM
MD
LG