Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу прапануе Ўкраіне вызначыцца


Кіраўнік Эўракамісіі лічыць немагчымым адначасовае ўступленьне Ўкраіны ў Мытны зьвяз Расеі, Беларусі і Казахстану і стварэньне зоны свабоднага гандлю Ўкраіны з Эўразьвязам. Пра гэта Жазэ Мануэл Барозу заявіў на брыфінгу ў Кіеве пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

На перамовах было абвешчана, што Эўрапейская камісія выдзеліць дадаткова 110 мільёнаў эўраў на праекты, зьвязаныя з Чарнобылем.

У аўторак Барозу возьме ў Кіеве ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі “25 гадоў Чарнобыльскай катастрофы. Бясьпека будучыні”.
XS
SM
MD
LG