Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе зьмякчаюць начны рэжым


Улады Іраку аб’явілі сёньня аб зьмякчэньні рэжыму камэнданцкай гадзіны ў сталіцы краіны. Увядзеньне новых правілаў, паводле прадстаўніка ўладаў, стала магчымым дзякуючы нармалізацыі сытуацыі ў Багдадзе.

З наступнага тыдня абмежаваньні будуць абавязваць з першай да чацьвертай гадзіны ночы. Паводле дзейных цяпер правілаў, уведзеных у 2009 годзе, зьяўляцца на вуліцах Багдаду без спэцыяльнага дазволу забаронена з поўначы да пятай гадзіны раніцы.

Колькасьць актаў гвалту ў Іраку ў апошнія месяцы значна зьнізілася. Тым ня менш сёньня раніцаю ў цэнтры ірацкай сталіцы 9 чалавек загінулі і 23 былі параненыя ў выніку двух выбухаў недалёка ад урадавай "зялёнай зоны".
XS
SM
MD
LG