Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шпіталях застаюцца 133 пацярпелыя ад выбуху


18 красавіка з клінік Менску выпісалі 12 пацярпелых ад тэракту.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, лічба загінулых ад выбуху ў мэтро застаецца той жа — 13 чалавек.

У шпіталях на стацыянарным лячэньні знаходзяцца 133 пацярпелыя: у цяжкім стане — 18, сярэдняй ступені цяжкасьці — 18, лёгкай ступені — 97.

Пацярпелым і іх сваякам ва ўсіх установах аховы здароўя аказваецца псыхалягічная падтрымка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG