Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў новую канстытуцыю


Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў сёньня новую канстытуцыю краіны. За ўвядзеньне новага асноўнага закону галасавалі толькі сябры кіроўнай кааліцыі правацэнтрыстаў, якая мае дзьве траціны месцаў у заканадаўчым органе краіны. Новая канстытуцыя пачне дзейнічаць 1 студзеня 2012 года.

"За" прагаласавалі 262 дэпутата, 44 - супраць, двое ўстрымаліся. Сацыялісты і члены лібэральнай партыі LMP байкатавалі галасаваньне. Дэпутаты ад вельмі правай партыі “За лепшую Вугоршчыну” галасавалі супраць.
XS
SM
MD
LG