Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкода ад тэракту для транспарту – больш як мільён даляраў


Прадпрыемства "Менсктранс" папярэдне ацэньвае страты, нанесеныя грамадзкаму транспарту Менску ў выніку тэракту ў мэтро, на суму 4 млрд. беларускіх рублёў (каля$ 1,3 млн. па курсе Нацыянальнага банку), -- паведамляе Інтэрфакс.

"Паводле папярэдніх падлікаў, шкода, нанесеная прадпрыемству "Менсктранс", складае 4 мільярды. Гэта тыя сродкі, якія былі затрачаныя на аднаўленьне пасьля выбуху станцыяў мэтрапалітэну і рухомага складу мэтро, а таксама памер страт, якія панёс менскі мэтрапалітэн у пэрыяд прастою. Акрамя таго, залічаныя і выдаткі транспартных прадпрыемстваў сталіцы з-за вываду на лініі дадатковага транспарту", -- паведамілі ў Менгарвыканкаме.

У выніку выбуху ў мэтро 11 красавіка першая ("Маскоўская") лінія не працавала практычна двое сутак. Для перавозак пасажыраў транспартныя прадпрыемствы сталіцы вывелі на лінію дадатковыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі – усяго каля 150 адзінак.

У Менгарвыканкаме дадалі, што пазьней, пасьля падліку выдаткаў на выплаты матэрыяльнай дапамогі пацярпелым, аплату бальнічных лістоў і рэабілітацыю, сума шкоды будзе ўдакладненая.
XS
SM
MD
LG