Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: абстрэл Місураты працягваецца


Абстрэлы ў Лібіі
Абстрэлы ў Лібіі
У Лібіі войскі Муамара Кадафі сёньня працягвалі інтэнсіўны абстрэл гораду Місураты, які знаходзіцца ў аблозе.

Паводле заяваў паўстанцаў, за мінулыя суткі ў выніку абстрэлу загінулі 17 чалавек, дзесяткі параненыя. Жорсткія баі ідуць і ў раёне Адждабіі на шляху да асноўнага нафтавага порту – Брэг.

Авіяцыя НАТО наносіць удары па войсках Кадафі, імкнучыся прадухіліць далейшыя абстрэлы, ахвярамі якіх становяцца цывільныя жыхары. Магчымасьць сухапутнай апэрацыі, аднак, Паўночнаатлянтычны альянс выключае.
XS
SM
MD
LG