Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Івашкевіч: Гэта ня ёсьць шчырай пазыцыяй уладаў


Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч камэнтуе вызваленьне Артура Фінькевіча.


“Я думаю, гэта сьведчыць пра наступ новага пэрыяду гандлю рэжыму Лукашэнкі з Расеяй і Эўропай на прадмет нейкіх эканамічных прэфэрэнцыяў. І для таго, каб дыялёг з Эўропай ішоў, трэба выконваць тое мінімальнае ці безумоўнае патрабаваньне, якое выстаўляецца – вызваленьне палітвязьняў. Таму гэта мера вымушаная. З аднаго боку, гэта сьведчыць пра тое, што ўлады мусяць гэта рабіць, значыць не такое ў іх трывалае становішча. А па другое, магчыма, ёсьць нейкая эвалюцыя на Беларусі. Хаця гэта робіцца, я перакананы, не ў зьвязку са шчырай пазыцыяй уладаў, а менавіта ў сувязі з гандлем, зьнешнепалітычнымі маніпуляцыямі, палітычнай гульнёй паміж Эўропай і Расеяй”, - заяаіў Віктар Івашкевіч.

XS
SM
MD
LG