Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ня хочуць уваходзіць у склад Расеі


Пра гэта сьведчаць дадзеныя сацыялягічнага дасьсьледваньня, якое правёў Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.


За ўваходжаньне ў склад Расеі выказаліся ўсяго 3,4% удзельнікаў апытаньня.
Гэта лічба не зусім дакладная... яна ўдвая, а то і ўтрая большая

Бальшыня рэспандэнтаў (43,7%) лічаць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай і будаваць свае дачыненьні з Расеяй на падмурку міжнародных пагадненьняў.

42,2% беларусаў бачаць будучыню ў пабудове раўнапраўнага саюзу Беларусі і Расеі і стварэньні наднацыянальных органаў кіраваньня.

Былы намесьнік дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў Аляксандар Сасноў адзначае, што раней ніколі не было так мала людзей, якія выказваліся за ўваход Беларусі ў склад Расеі

«Я думаю, што гэта лічба не зусім дакладная. Мабыць, насамрэч яна ўдвая, а то і ўтрая большая. І, наагул, пра ўсе названыя лічбы з гэтага дасьсьледваньня я б сказаў наступнае: менавіта так думае зараз беларуская ўлада. І гэта вельмі цікавая падстава для грунтоўнага аналізу, чаму так мяняюцца яе погляды», - кажа спадар Сасноў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG