Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў заявіў, што ініцыятыва групы дэпутатаў-сацыялістаў Эўрапарлямэнту адносна зьніжэньня кошту шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі ёсьць «крокам у правільным кірунку».


«Відавочна, што нават эўрапейскія палітыкі, якіх нельга западозрыць у занадта ляяльным стаўленьні да афіцыйнага Менску, добра разумеюць, што візавы рэжым у Эўропе не павінен перашкаджаць разьвіцьцю міжчалавечых кантактаў і эканамічных сувязяў», - сказаў А.Папоў.

Паводле прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў, Беларусь пацьвярджае гатоўнасьць да перамоваў з ЭЗ па візавай праблематыцы.

У Эўрапарлямэнце праходзіць збор подпісаў за тое, каб шэнгенскія візы беларусам каштавалі таньней. Кампанію ініцыявалі сябры сацыял-дэмакратычнай фракцыі Эўрапарлямэнту Юстас Палецкіс зь Літвы, Генавэфа Грабоўска з Польшчы і Ханэс Свобада з Аўстрыі.

Нагадаем, Эўразьвяз вылучыў 12 патрабаваньняў да Беларусі і найперш вызваленьне палітычных зьняволеных.

XS
SM
MD
LG