Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыедзе новы кіраўнік офісу АБСЭ


Беларуска-фінскія кансультацыі пра дзейнасьць АБСЭ на ўзроўні міністэрстваў замежных справаў абедзьвюх краінаў пачаліся сёньня ў Хэльсынкі.


Месца сустрэчы абрана невыпадкова – менавіта Фінляндыя сёлета выконвае абавязкі дзейнага старшыні гэтай міжнароднай арганізацыі.

Як паведамілі нашаму Радыё ў МЗС Беларусі, “на кансультацыях будзе абмеркаваны шырокі спэктар пытаньняў дзейнасьці АБСЭ ў 2008 годзе, уключаючы рэфармаваньне арганізацыі і падвышэньня эфэктыўнасьці яе дзейнасьці”.

Дарэчы, сёньня а 16-й гадзіне ў Менску чакаюць прылёту новага кіраўніка офісу АБСЭ ў Беларусі нямецкага дыплямата Ганса-Іагана Шміта. Ён заменіць на гэтай пасадзе былога кіраўніка менскага офісу – Акэ Пэтэрсана.

АБСЭ зьяўляецца адной з найбуйнейшых міжнародных арганізацыяў, у склад якой уваходзяць 56 краінаў Эўропы, СНД, ЗША і Канады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG