Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хто паедзе ў Вэнэсуэлу, яшчэ раней будзе зарабляць 1000 эўра”


Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў, што ў 2015 годзе сярэдні заробак беларусаў складзе 1000 эўра. Як да гэтага ставяцца людзі на вуліцах Менску?


Карэспандэнтка: “Ці чулі вы гэтае выказваньне і як да яго ставіцеся?”

Юначка: “Я думаю, што гэта няпраўда. Мы ніколі ня будзем зарабляць па тысячы эўра”.

Юначка: “Проста беларускія грамадзяне ня змогуць зарабляць сярэдні заробак тысячу эўра. Гэта немагчыма. А калі так будзе, то мы далучымся да Эўразьвязу – гэта сто адсоткаў. Калі так будзе. Але гэта будзе ня хутка, і гэта няпраўда”.

Спадар: “Заробак тысячу эўра? На вытворчасьці не заробіш. Хіба ў камэрцыі. А больш і ня ведаю дзе”.

Спадарыня: “Можа, хто і будзе зарабляць тысячу эўра. Але адсоткаў 95% насельніцтва гэтых грошай зарабляць ня будзе”.

Юначка: “Зарабляць такія грошы можна. Толькі асьцярожна”.

Юнак: “Я думаю, што калі няма вышэйшай адукацыі, то такія грошы зарабіць нерэальна. І нават калі яна ёсьць, то таксама нерэальна нідзе зарабіць такія грошы. Ёсьць такія людзі, якія па 2-3 вышэйшыя адукацыі маюць, а працуюць звычайнымі працоўнымі на вытворчасьці. Магчыма, што ў будучыні і можна, але ня зараз”.

Спадарыня: “Каб заробак павялічыўся ў некалькі разоў – для некаторых у пяць, дзесяць – гэта не рэальна. Мы ж жывем у гэтай краіне і цудоўна ўсё ведаем. Мы, як дактары, адназначна кажам – не. А банкіры – цалкам верагодна”.

Юнак: “Я ня чуў такога выказваньня і думаю, што гэта немагчыма. Нашая эканоміка ня вытрымае такую нагрузку”.

Спадарыня: “На тых прадпрыемствах, якія будуць вырабляць добрую прадукцыю і рэалізоўваць яе, то там магчыма. Тыя, якія паедуць у Вэнэсуэлу – тыя, думаю, яшчэ раней за 2015 год будуць зарабляць. А астатнія – наўрад ці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG