Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 31 студзеня


Агляд беларускага сеціва


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча пра тое, што ў 2015 годзе сярэдні заробак беларусаў складзе 1000 эўра. Камэнтары:

“Страшна падумаць, якія тады будуць кошты”;

“Абяцанка-цацанка, а дурням радасьць”;

“Натуральна, інакш людзі папросту падохнуць з галадухі, калі ўлічваць тэмпы росту коштаў”;

“А квартплата будзе ня менш за 800 эўра”;

“Да 2015 году заробак можа быць і болей за 1000 эўра. Калі Пракаповіч са сваім “жэстачайшым” начальнікам зваляць куды-небудзь!”

На сайце “Нашай Нівы” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў пастанову Рады бясьпекі пра ўвод у эксплюатацыю першага энэргетычнага блёка беларускай АЭС у 2016 годзе, другога — у 2018. Камэнтары:

“2016? Можа, ён яшчэ хоча трапіць на ўрачыстае адкрыцьцё?”;

Слаба верыцца, што Расея, Кітай ці Францыя дадуць Бульбашы нават гіпатэтычную магчымасьць праз колькі год шантажаваць магчымасьцю стварэньня ядзернай зброі. Блефуе чытач вершаў Быкава і Скарыназнавец наш”;

“Вось яно – практычнае ўвасабленьне 1,5 + 2 мільярдаў меркаваных крэдытаў, якія маскалі далі ў тым ліку і для "положительного решения" і "правильного выбора компании, которая будет строить АЭС".

Блогер darriuss у сецевай суполцы minsk_by піша: “83% менскіх гатэляў у аглядальнай будучыні будуць мець катэгорыі 4-5 зорак. Навошта гораду столькі непрыхаванай раскошы? У той час, як чалавек працы мусіць туліцца ў тыпавых панэльках?”. Камэнтары:

“Адчуваю, што гэта будуць “нашы” 4-5 зорак?”

“Пытаньне: навошта столькі гатэляў? У нас жа ані эгіптаў, ані лазурных берагоў няма. Хто да нас будзе прыяжджаць?”

Блогер maryjka_ піша ў сваім дзёньніку пра праблему перакладу з расейскай на беларускую. Сяброўка пыталася варыянты перакладу расейскага слова “запах” для рэклямнага тэксту:

“ – Адказваю: пах, а "аромат" – водар.

Праз хвіліну пытаецца зноўку: а іншыя словы ёсьць? А то ў дзяўчыны, якая піша рэкляму, "водар" асацыюецца з хлебам... Я згодная з тымі, хто супраць наварочаных словаў у беларускамоўнай рэкляме, але чаму звычайныя простыя словы натыкаюцца на фактар чалавечага тупізму?”
XS
SM
MD
LG