Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: пікеты “Рукі прэч ад палітычных партый!”


Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў падаў у віцебскі гарвыканкам заяву на правядзеньне сэрыі пікетаў пад лёзунгам “Рукі прэч ад палітычных партый!”


Паводле спадара Смолікава, мэта меркаваных грамадзкіх акцый – гэта дэманстрацыя салідарнасьці з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ), якая паўстала перад пагрозаю прыпыненьня свае дзейнасьці, а таксама аб"яднаньне прыхільнікаў "рэальнай шматпартыйнай сыстэмы ў Беларусі".

Пікеты з выкарыстаньнем плякатаў, транспарантаў, бел-чырвона-белых сьцягоў і гукаўзмацняльнай апаратуры замоўленыя Кастусём Смолікавым на тэрмін ад 15 лютага да 1 сакавіка. Партыйны актывіст просіць дазволу правесьці іх у цэнтры Віцебску – на плошчы Свабоды, да таго ж бярэ на сябе асабістую адказнасьць за грамадзкую бясьпеку, захаваньне правапарадку і чысьціні падчас правядзеньня акцыяў.

Адказ ад уладаў ён мусіць атрымаць не пазьней за 13 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG