Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта хлопец паведаміў сваёй маці Але Жалезьнічэнцы ў кароткім тэлефонным званку.


“Сказаў, што як прывезьлі ў Жлобін, хутка паклалі ў медчастку, бо здароўе ня лепшае. Колькі яго там пратрымаюць, ён сам ня ведае. Пацьвердзіў, што галадоўку ён спыніў”, -- сказала Ала Жалезьнічэнка.

У сярэдзіне студзеня актывіста Зьмітра Жалезьнічэнку адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і прызвалі ў войска, накіраваўшы у частку чыгуначных войск у Жлобіне.

Зьміцер абвясьціў галадоўку, пасьля чаго яго паклалі на абсьледаваньне ў Менскі вайсковы шпіталь. Там хлопца пратрымалі толькі адзін дзень і вярнулі ў Жлобін.

“Дактары знайшлі яго цалкам здаровым”, -- заявілі 29-га студзеня у прэсавай службе Міністэрства абароны.

Працяг тэмы слухайце ў эфіры і глядзіце на сайце “Свабоды”.


XS
SM
MD
LG