Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст часова прыпыніў пазоў супраць ПКБ


Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце міністэрства.


Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнулася ў Вярхоўны суд краіны з просьбаю часова прыпыніць пазоў у дачыненьні да Партыі камуністаў Беларускай.

Падставай для звароту стала тое, што ў міністэрства ад ПКБ “паступілі лісты, у якіх партыя інфармуе аб выпраўленьні парушэньняў, якія паслужылі падставай для прыпыненьня яе дзейнасьці, а таксама іншая інфармацыя, якая мае дачыненьне да гэтага пытаньня”.

2 жніўня 2007 году Вярхоўны суд на пазоў Мінюста прыпыніў дзейнасьць партыі на 6 месяцаў. А на пачатку сёлетняга году міністэрства прапанавала ліквідаваць ПКБ.

30 студзеня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя сустрэча кіраўніцтва партыі з прадстаўнікамі міністэрства. На ёй абодва бакі прадставілі новыя дакумэнты па гэтай справе. Таму суд вырашыў працягнуць размову з бакамі праз тыдзень.

Пасьля гэтага і зьявіўся зварот міністэрства ў суд аб часовым прыпыненьні пазову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG