Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі заявіў пра гэта сёньня на сустрэчы з амбасадарм Нямеччыны ў Беларусі Гэбхардтам Вайсам.


«Я не зусім разумею ролю амбасадараў краінаў Эўразьвязу у сваёй бальшыні, і асабліва амэрыканскага амбасадара. Я не хачу гэта хаваць, і таму я часам рэзка выказваюся», - заявіў А.Лукашэнка.

Пры гэтым, ён адзначыў пазытыўную ролю амбасадара Нямеччыны ў Беларусі.

«Мы – сувэрэнная, незалежная дзяржава і зьяўляемся ёй ужо паўтара дзесятка гадоў. Тое, што мы стабільныя, і тое, што мы нікому ніякіх праблемаў не ствараем ні суседзям, ні Нямеччыне, ні Францыі, ні ЗША – гэта факт. Дык чаго ад нас хочуць?» – падкрэсьліў А.Лукашэнка.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG