Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі будзе працаваць амбасадар Грузіі


Сёньня ў Менск прыбыў першы амбасадар Грузіі ў Беларусі Давід Залкаліані.


Дагэтуль грузінскімі справамі ў Беларусі доўгі час займаўся сталы прадстаўнік гэтай краіны ў апараце Выканаўчага камітэту СНД. І толькі напрыканцы мінулага году Грузія накіравала ў Беларусь свайго часовага паверанага.

“Зьяўленьне амбасадара Грузіі з улікам складаных стасункаў Тбілісі з Масквою і саюзных дачыненьняў Менска і Масквы выглядае як праяўленьне пэўнай самастойнай зьнешняй палітыкі Беларусі. Менск не пайшоў сьледам за Масквою на ўвядзеньне візавага рэжыму для грамадзянаў Грузіі, Беларусь не ўводзіла эмбарга на грузінскія віны і “Баржомі”, - міжнародны аглядальнік лічыць Раман Якаўлеўскі.

Амбасадара Беларусі ў Грузіі пакуль няма. Але ўжо ёсьць рашэньне аб падвышэньні ўзроўню міждзяржаўных дачыненьняў праз адкрыцьцё амбасадаў у сталіцах абедзьвюх краінаў.

Чакаецца, што амбасадар Грузіі ў Беларусі ўручыць свае даверчыя лісты кіраўніку Беларусі ў лютым.

Раней спадар Залкаліані ачольваў дэпартамэнт глябальных дачыненьняў МЗС сваёй краіны і грузінскую дыпмісію ў Таджыкістане.

XS
SM
MD
LG