Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Баразенку ня выпусьцілі за мяжу


Хлопец знаходзіцца ў базе асобаў, якім забаронены выяжджаць зь Беларусі.


Памежнікі паведамілі, што ягоныя дадзеныя ў базу ўнесла Міністэрства абароны – нібыта за тое, што А.Баразенка мае запазычанасьць перад ваенкаматам.

Студэнт адукацыйнай праграмы імя Каліноўскага паказаў памежнікам даведку прызыўной камісіі, дзе напісана, што ён мае адтэрміноўку, бо зьяўляецца студэнтам.

Памежнікі прызналіся, што такое здараецца часта, але ўсё адно не прапусьцілі хлопца празь мяжу.

А.Баразенка адседзеў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG