Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: прадпрымальнікі вышлі на плошчу


Сёньня ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.


Больш як 50 чалавек сталі ў ланцуг і запалілі зьнічкі. Міліцыянты фатаграфуюць іх і здымаюць на відэа. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Ільля Цацура – малодшы сын лідэра мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандра Цацуры, якога ўчора суд пакараў 15 суткамі арышту.

Ільля Цацура гаворыць пра акцыю салідарнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў:

“Людзі дамовіліся сабрацца разам, каб выказаць сваю падтрымку арыштаваным напярэдадні грамадзкім актывістам Ларысе Насановіч і Аляксандру Цацуру. Стаім моўчкі, каб у міліцыянтаў не было падставаў абвінаваціць людзей у несанкцыянаваным сходзе ці мітынгу”.

Учора судзьдзя Салігорскага райсуду Аляксандар Бураўцоў пакараў грамадзкіх актывістаў Ларысу Насановіч і Аляксандра Цацуру 15 суткамі арышту. Абое абвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 28 студзеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG