Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебск: імпрэзы да 120-х угодкаў Язэпа Драздовіча


У выставачнай залі Цэнтру сучаснага мастацтва сёньня пройдзе навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная 120-м угодкам знакамітага мастака і скульптара – ураджэнца Віцебшчыны.


У ёй возьмуць удзел дасьледчыкі творчасьці Язэпа Драздовіча з Менску, Гародні, Віцебску ды іншых гарадоў.

Увечары мае адбыцца адкрыцьцё адмысловай экспазыцыі, у якую ўвайшлі працы мастакоў – удзельнікаў "драздовіцкага" пленэру, што праходзіў мінулым летам у вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёну.

Пленэр быў арганізаваны грамадзкім аб"яднаньнем "Цэнтар Язэпа Драздовіча", які ачольвае вядомая на Віцебшчыне актывістка Ада Райчонак. У падрыхтоўцы выставы ды навуковай канфэрэнцыі таксама ўзялі ўдзел Саюз мастакоў Беларусі і віцебскі Цэнтар сучаснага мастацтва.
XS
SM
MD
LG