Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрыманьне за бел-чырвона-белы сьцяг


Мясцовага дэмакратычнага актывіста Барыса Хамайду і сябра КХП БНФ Аляксандра Салаўяна, затрыманых на вуліцы Церашковай, на ноч зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.


Дзяжурны Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі Ігар Балашкоў адмовіўся паведаміць журналістам і праваабаронцам, за якое правапарушэньне затрымалі актывістаў. Прадстаўніку БХК Паўлу Левінаву давялося напісаць з гэтае нагоды скаргу на неправамоцныя дзеяньні міліцыянтаў, а таксама тэлефанаваць у абласную ўправу МУС. Толькі там яму пацьвердзілі, што ад 19-й вечара Хамайда і Салаўян сапраўды знаходзяцца ў пастарунку і што іх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаваньні, якое яны нібыта зьдзяйсьнялі, вывесіўшы бел-чырвона-белы сьцяг.

Разбор у пастарунку працягваўся больш за тры гадзіны, прадугледжаныя заканадаўствам. З гэтае нагоды праваабаронцу Паўлу Левінаву таксама давялося пісаць скаргу на імя начальніка райаддзелу міліцыі.

Начальнік Кастрычніцкага РАУС Андрэй Пракаповіч загадаў, каб да суду актывістаў зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Разглядаць складзеныя міліцыянтамі пратаколы будуць заўтра ў судзе Кастрычніцкага раёну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG